Беларусы датэрмінова галасуюць у Расіі

7 сентября 2016

Выбарчы ўчастак № 740 у Маскве наведаў кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД і адзначыў, што падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў арганізаваная на самым высокім узроўні. Сяргей Лебедзеў пагутарыў з прадстаўнікамі выбарчай камісіі, паглядзеў, як арганізаваная праца ўчастку і як праходзіць датэрміновае галасаванне, а таксама вывучыў дадзеныя кандыдатаў у дэпутаты.

Сяргей Лебедзеў, кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД: "Я гляджу, на гэтым участку ў пасольстве Беларусі ў Маскве 5 кандыдатаў - гэта гаворыць аб альтэрнатыўнасці. Гэта стварае добрую магчымасць грамадзянам Беларусі выбіраць. Зараз магу з упэўненасцю сказаць, тая карціна падрыхтоўкі да выбараў дае нам магчымасць зрабіць пазітыўную і аптымістычную ацэнку, што выбары пройдуць арганізавана і годна".

Усяго за мяжой арганізавана 47 выбарчых участкаў. Чатыры з іх знаходзяцца ў Расіі. Гэта Масква, Пецярбург, Калінінград і Растоў. Тут працуе самы буйны па колькасці патэнцыйных выбаршчыкаў участак.