Беларуска-ўкраінская мяжа працуе ў спакойным рэжыме

2 апреля 2014
На адкрыцці 4-й сесіі сітуацыю на беларуска-ўкраінскіх межах пракаменціраваў кіраўнік Пагранкамітэта. Паводле слоў Леаніда Мальцава, мяжа працуе ў спакойным рэжыме, пункты пропуску не закрываліся ні на секунду, а парушэнні адзінкавыя і спыняюцца. Ён таксама абвергнуў чуткі аб сцягванні бранятэхнікі для аховы мяжы, назваўшы іх глупствам. Паводле звестак галоўнага пагранічніка, Беларусь узмоцніла ахову так званай зялёнай мяжы і пагранічнай зоны, але толькі ўласнымі сіламі з прыцягненнем міліцыі і ўнутраных войскаў.

Леанід Мальцаў таксама падкрэсліў, што Беларусь і Украіна працягваюць сумесныя работы па дэмаркацыі мяжы. Яны ідуць па плане, ніякіх зрываў і прыпынкаў не было. Больш за тое, да гэтага маштабнага і дарагога праекта гатовы падключыцца Еўрасаюз. Зараз рыхтуюцца дакументы для аказання дапамогі. Нагадаем, актыўныя дэмаркацыйныя работы пачаліся восенню, а ўсяго на працягу найбліжэйшых 7-10 гадоў будзе ўладкавана 1084 кіламетры беларуска-ўкраінскай мяжы.