Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Францыі

30 октября 2014
Двухбаковае палітычнае, гандлёва-эканамічнае і культурнае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі з Еўрапейскім Саюзам. Гэтыя тэмы сталі асноўнымі на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Францыі, якія адбыліся сёння ў Мінску. У іх прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Алена Купчына і дырэктар Дэпартамента кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі Эрык Фурньен. Абодва бакі ўпэўненыя, што сённяшняя сустрэча - сур'ёзны крок у развіцці беларуска-французскага супрацоўніцтва. Алена Купчына адзначыла і важнасць падпісанага напярэдадні ў Парыжы пагаднення паміж Банкам развіцця Беларусі і Парыжскім аддзяленнем Камерцбанка. Дзякуючы гэтаму дакументу, у нашага банка з'явіцца крэдытная лінія на суму амаль 10 мільёнаў еўра для фінансавання набыцця тунэлепраходчага комплексу.