Беларуска-амерыканскія адносіны сёння абмеркавалі міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей з прадстаўнікамі Дзярждэпартамента ЗША, а менавіта нампамочніка Дзяржсакратара па справах Еўропы і Еўразіі, а таксама з нампамочніка Дзяржсакратара па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы. Бакі гаварылі пра кірункі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Былі закранутыя і складаныя пытанні ў адносінах, а таксама шляхі іх рашэння, паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства Беларусі.
Беларуска-амерыканскія адносіны абмеркавалі Уладзімір Макей і прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША
5 ноября 2015













