Беларускі парламент сёння збярэцца на чарговае пасяджэнне

18 октября 2016

Дэпутаты завершаць фарміраванне пастаянных камісій і выберуць намеснікаў іх старшыняў. Літаральна тыдзень назад заканадаўцы вызначыліся з калегамі, якія ўзначаляць працу гэтых камісій на найбліжэйшыя чатыры гады. Новы склад парламента сканцэнтруецца на законапраектах у эканамічнай сферы. Але прыярытэтным кірункам стане знешні вектар.