Беларускі парламент ратыфікаваў пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС і рэадмісіі

2 апреля 2020
Яшчэ адзін крок да віз па 35 еўра. Беларускі парламент ратыфікаваў пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС і рэадмісіі! Раніцай іх разгледзелі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а каля гадзіны таму міжнародныя дамовы падтрымалі і сенатары. Гэтае пытанне стала першым на парадку вясновай сесіі Савета Рэспублікі. З вітальным словам выступіла спікер Наталля Качанава. Яна пазначала арыенціры для працы верхняй палаты парламента.