Беларускі парламент разгледзіць восьмы дэкрэт Прэзідэнта "Аб развіцці лічбавай эканомікі"

14 июня 2018

Cёння беларускі парламент разгледзіць восьмы дэкрэт Прэзідэнта "Аб развіцці лічбавай эканомікі". Дакумент прыняты ў канцы мінулага года. Ён закліканы ўмацаваць шанцы Беларусі на рэгіянальнае лідарства ў IT-сферы. Парламент - апошняя інстанцыя ў разглядзе такіх заканадаўчых актаў. Таксама на парадку дня - папраўкі ў Лясны і Грамадзянскі кодэксы, закон аб аўтарскім праве. Разгледзяць дэпутаты і некаторыя дакументы аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве. Усяго дзесяць законапраектаў.