Беларускі ордэн Пашаны ўручылі Аляксандру Сурыкаву

8 февраля 2019

За асабісты ўклад ва ўмацаванне беларуска-расійскіх адносін і развіццё стратэгічнага партнёрства паміж краінамі. У Маскве беларускі ордэн Пашаны ўручылі Аляксандру Сурыкаву. Больш як 12 гадоў ён быў паслом Расіі ў Беларусі і ад імя Прэзідэнта нашай краіны ўдастоены гэтай высокай узнагароды.

Аляксандр Сурыкаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі (2006-2018 гг): "Я заўсёды адчуваў сябе ў Беларусі як дома, як у добрай, нармальнай сям'і. Уражанні аб краіне самыя выдатныя. Я стаўлюся да Беларусі, гэтак жа, як да Расіі".

Уладзімір Сямашка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі: "Паралельна трэба вырашаць тыя пытанні, якія сёння актуальныя. Жыццёвыя. Дзве сустрэчы прэзідэнтаў датычыліся нафтагазавых пытанняў. Для Беларусі гэта актуальная тэма. Мы імпартуем газ, хай і з дружалюбнай, братэрскай краіны. Мы імпартуем ільвіную долю нафты. Маё адчуванне, што тыя два раўнды перамоў 25 і 29 снежня прайшлі ў канструктыўным ключы, і бакі зблізіліся ў разуменні, што рабіць. Я думаю, што 13 лютага будзе рашэнне гэтага пытання і падатковага манеўру, што датычыцца нафты і газавага пытання".

Нагадаем, 13 лютага запланавана сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Яна пройдзе ў Сочы. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць дзейнасць беларуска-расійскай рабочай групы, створанай для разгляду інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама спрэчных пытанняў, якія ўзнікаюць.