Беларускія сенатары сёння адобрылі адразу тры законапраекты

20 мая 2015

У Савеце Рэспублікі гаварылі аб альтэрнатыўнай службе, утрыманстве і амністыі да 70-годдзя Перамогі, якая павінна даць свабоду больш чым васьмі з паловай тысячам зняволеных. 

Гэта ўжо чатырнаццатая амністыя ў гісторыі незалежнай Беларусі. Упершыню з'явіўся шанец пачаць новае жыццё і ў тых, хто адбывае пакаранне за эканамічныя злачынствы пры ўмове поўнага пакрыцця шкоды. 

Што датычыцца альтэрнатыўнай службы, то, паводле слоў Міністра працы і сацабароны Мар'яны Шчоткінай, ужо з 1 ліпеня закон можа ўступіць у сілу.

Мар'яна Шчоткіна, Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі: "Гэта пэўны від службы, калі чалавек з вышэйшай адукацыяй - гэта 24 месяцы, без вышэйшай адукацыі - 36 месяцаў. Устанаўліваецца яму дапамога 150% ад бюджэту пражытачнага мінімуму, якая павялічваецца праз год або праз два ў залежнасці ад тэрміну праходжання службы, устанаўліваецца водпуск".

Паводле закону, падчас праходжання альтэрнатыўнай службы можна будзе навучацца завочна, паступаць у ВНУ, але пры гэтым нельга займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю.