Беларускія парламентарыі сёння абмяркуюць 13 пытанняў

5 июня 2014

У прыватнасці, чакаецца ратыфікацыя пяці міжнародных дагавораў. Сярод іх міжурадавая дамова Беларусі і Азербайджана аб супрацоўніцтве ў сферы пенсіённага забеспячэння. Таксама ў другім чытанні плануецца разгледзець 6 законапраектаў. У іх ліку папраўкі ў закон Аб электрасувязі, удасканаленне грамадзянскага і эканамічнага судаводства.