Беларускія парламентарыі зробяць усё магчымае, каб у працы міжнародных назіральнікаў на выбарах не было праблем

22 сентября 2015

Беларускія парламентарыі зробяць усё магчымае, каб у працы міжнародных назіральнікаў на выбарах прэзідэнта  не ўзнікла ніякіх праблем. Аб гэтым сёння заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў нашай краіны Віктар Гумінскі на сустрэчы са спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ Кентам Харстэдам. Апроч палітычнай кампаніі, бакі абмеркавалі і ўзаемадзеянне Беларусі з АБСЕ і яе Парламенцкай асамблеяй. Як адзначыў Кент Харстэд, ніякіх перашкод і складанасцяў у іх працы пакуль няма.

Кент Харстэд, намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ: "Вельмі добры сігнал, што вы запрасілі нас і Савет Еўропы, прадстаўнікі якога будуць назіраць за выбарамі першы раз за шматлікія гады. Місія АБСЕ запрошаная менавіта ў той колькасці, у якой неабходна. У тым ліку, як мінімум 40 членаў парламентаў розных краін прымуць удзел у гэтым маніторынгу. Ужо наладжаная кааперацыя на пэўным узроўні, што значна спросціць працу кароткатэрміновых назіральнікаў".

У Беларусі ўжо працуе доўгатэрміновая місія БДІПЧ АБСЕ, якую ўзначальвае Жак Фор. Усяго ж праводзіць маніторынг прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне будуць каля 40 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых назіральнікаў.