Беларускія парламентарыі адкрыты да дыялогу з Еўрапарламентам

5 марта 2020
Пра гэта расказаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных. Беларускі парламент вядзе актыўнае супрацоўніцтва і з іншымі краінамі і арыентуецца ў першую чаргу на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.

Прыярытэтныя напрамкі для міжпарламенцкага супрацоўніцтва - экспарт паслуг,  у тым ліку  адукацыйных, медыцынскіх і турыстычных , а таксама прыцягненне стратэгічных партнёраў для рэалізацыі розных праектаў.