Iніцыятывы для развіцця лічбавай эканомікі ўключылі ў склад Берлінскай дэкларацыі

10 июля 2018

Беларускія ініцыятывы для развіцця лічбавай эканомікі ўключылі ў склад Берлінскай дэкларацыі на 27-й сесіі ПА АБСЕ. Наш праект сёння быў падтрыманы аднагалосна. Прымаць выніковы дакумент плануюць заўтра на заключным пасяджэнні. Праект будзе садзейнічаць эканамічнаму росту на прасторы АБСЕ. Беларусь прапанавала асаблівую ўвагу надаць пераходу і адаптацыі грамадства да лічбавай эканомікі, гарманізацыі стандартаў, пераадоленню бар'ераў, лічбавізацыі міжнароднага гандлю. Беларускія парламентарыі не раз адзначалі неабходнасць наладжвання ўзаемадзеяння паміж Усходам і Захадам.

Парламенцкая асамблея АБСЕ аб'ядноўвае 57 дзяржаў Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Беларусь - актыўны ўдзельнік Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Цяперашні прадстаўнічы форум праходзіць у Берліне. Летась летнюю сесію асамблеі прымаў Мінск.