Паніжэнне напружанасці і прадухіленне канфліктаў на прасторы АБСЕ абмеркавалі ў Вене на 19-й зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі арганізацыі. Беларуская дэлегацыя прыцягнула ўвагу да міжнароднай канферэнцыі па развіцці лічбавай эканомікі, якая пройдзе ў Мінску ў маі. Кіраўнік дэлегацыі нашай краіны Андрэй Савіных выступіў на пасяджэнні агульнага камітэта па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі. Правёў шэраг сустрэч са старшынямі агульнага камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях, а таксама з кіраўніком дэлегацыі Славеніі.
Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у 19-й зімовай сесіі ПА АБСЕ
21 февраля 2020













