Беларуская дэлегацыя наведала з двухдзённым візітам Нігерыю

9 сентября 2014

Узаемадзеянне ў палітыцы, эканоміцы і ваенна-тэхнічнай сферы. Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў нашай краіны наведала з двухдзённым візітам Нігерыю. Уладзімір Макей сустрэўся з прэзідэнтам Федэратыўнай Рэспублікі Гудлакам Джонатанам. Міністр перадаў кіраўніку нігерыйскай дзяржавы асабістае пасланне Аляксандра Лукашэнкі з запрашэннем наведаць Беларусь.


Таксама Уладзімір Макей правёў перамовы з нігерыйскім калегам Аміну Валі. Кіраўнікі МЗС дзвюх краін дамовіліся вывесці беларуска-нігерыйскае супрацоўніцтва на ўзровень стратэгічнага партнёрства. Уладзімір Макей распавёў Аміну Валі і пра планы Беларусі па стварэнні зборачных вытворчасцяў нашай сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі ў афрыканскай краіне.


Адзначым, у склад беларускай дэлегацыі ў Нігерыі ўвайшлі прадстаўнікі МЗС, Гандлёва-прамысловай палаты, заводаў МАЗ, МТЗ і іншых прадпрыемстваў.