"Белая Русь" працягне курс на незалежнасць і сацыяльную арыентацыю дзяржавы

17 марта 2018

"Белая Русь" працягне свой курс на незалежнасць і сацыяльную арыентацыю дзяржавы. Аб гэтым сёння распавёў журналістам старшыня грамадскага аб'яднання. Генадзь Давыдзька падкрэсліў, што ў сучасным трывожным свеце вельмі важна прытрымлівацца стабільнасці, да якой прывыклі беларусы. Сёння прайшло пасяджэнне "Белай Русі", на якім больш як 120 дэлегатаў вызначылі вектар развіцця на два найбліжэйшыя гады, а таксама абмеркавалі вынікі ўдзелу арганізацыйных структур аб'яднання ў выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы.

Дэпутатамі мясцовых Саветаў 28-га склікання сталі больш як 6 з паловай тысяч прадстаўнікоў "Белай Русі" - гэта 36% ад агульнай колькасці абраных дэпутатаў. Усяго ў арганізацыйна-практычных мерапрыемствах па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы сёлета прынялі ўдзел амаль 60 тысяч чалавек ад аб'яднання.