Беларусь у Жэневе заяўляе аб неабходнасці хутчэйшага запуску перагаворнага працэсу па сусветнай бяспецы

26 февраля 2019

Намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Андрэй Дапкюнас падчас удзелу ў сегменце высокага ўзроўню канферэнцыі ААН па раззбраенні заклікаў усвядоміць глыбіню крызісу, з якім апошнімі гадамі сутыкнулася міжнародная супольнасць.

Андрэй Дапкюнас, намеснік міністра замежных спраў Беларусі: "Сучасная сістэма раззбраення і нераспаўсюджвання працягвае дэградаваць. У найбліжэйшы час з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці маюць намер выйсці два ключавыя яго ўдзельнікі. Усё гэта адназначна гаворыць аб глабальным крызісе бяспекі. У нас ёсць дзейсны спосаб яго пераадолення - неадкладныя комплексныя і збалансаваныя шматбаковыя перамовы для пераадолення рознагалоссяў".

У верасні ў Мінску Беларусь сумесна з ААН і АБСЕ плануе правесці міжнародную канферэнцыю высокага ўзроўню па процідзеянні тэрарызму з выкарыстаннем новых і найноўшых тэхналогій. Зараз ідзе работа над парадакам дня і арганізацыйнымі пытаннямі правядзення мерапрыемства.