Беларусь ювелірная

16 декабря 2016

Напярэдадні калядных і навагодніх свят Міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей прадоўжыў пачатую ў 2013 годзе традыцыю - знаёміць кіраўнікоў дыпламатычных місій з гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі, яе эканамічным патэнцыялам. Гэтым разам дыпламаты з жонкамі наведалі ювелірны завод у рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства, якое зараз актыўна развіваецца. Паводле слоў Уладзіміра Макея, гэта адзін з кірункаў працы знешнепалітычнага ведамства па экспартным складальніку.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Імкнёмся пазнаёміць нашых гасцей з культурай, традыцыямі нашай краіны, яе эканамічным патэнцыялам і магчымасцямі. Мы хочам, каб кожнае такое наведванне было сюрпрызам. Наогул, мне здаецца, у наступным годзе мы прапануем, магчыма, наступны раз сустрэць навагоднія і калядныя святы ў воінскай часці, на нейкім іншым аб'екце, які лепш дапаможа пазнаць Беларусь, душу яе народа".

Бліскучае хараство беларускіх ювеліраў госці змаглі не толькі разгледзець, але прымерыць і купіць. Наведалі яны і цэхі, дзе працуюць майстры, якія ствараюць упрыгажэнні.