Беларусь выступіла за паскарэнне працэдуры перасячэння наземнай мяжы з ЕС

29 мая 2019

Гэтую прапанову Бруселю агучыў намеснік кіраўніка МЗС на канферэнцыі "Дзесяць гадоў "Усходняму партнёрству". Па словах Алега Краўчанкі, працэдура  не павінна займаць больш  за гадзіну. Зараз жа  ў беларусаў ідзе на гэта да 12 гадзін. Нагадаем, раней Мінск і Брусель завяршылі перамовы па пагадненнях аб рэадмісіі і спрашчэнні візавага рэжыму. Зараз бакам засталося вызначыць час і месца падпісання дакументаў, што адбудзецца да канца года.