Беларусь выступае за скарэйшую распрацоўку дэкларацыі аб неразмяшчэнні РСМД у Еўропе

27 сентября 2019

Беларусь выступае за скарэйшую распрацоўку дэкларацыі аб неразмяшчэнні ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў Еўропе. Пра гэта міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў сёння ў Нью-Ёрку падчас выступлення на агульнай дыскусіі 74-й сесіі Генасамблеі ААН. Ключавым элементам дакумента Мінск бачыць цвёрдыя абавязацельствы краін па неразмяшчэнні на сваёй тэрыторыі РСМД і адмову ад іх вытворчасці. Акрамя таго, Мінск заклікаў краіны ААН прыняць меры для гарантавання міжнароднай інфармацыйнай бяспекі: неабходна пашырыць міждзяржаўнае лічбавае супрацоўніцтва. Яно можа стаць асновай для выпрацоўкі міжнародных правіл адказных паводзін у віртуальнай прасторы.