Беларусь выступае за эфектыўнае выкарыстанне патэнцыялу постсавецкай інтэграцыі

20 ноября 2013

Беларусь выступае за больш эфектыўнае выкарыстанне патэнцыялу постсавецкай інтэграцыі і выхад на стварэнне сумесных вытворчасцяў і карпарацый. Пад старшынствам беларускага боку сёння ў Санкт-Пецярбургу праходзіць Савет кіраўнікоў урадаў краін СНД.


Галоўнай тэмай стала эканоміка, у прыватнасці, рэалізацыя дагавора аб зоне свабоднага гандлю. Беларусь выступае за максімальную ліквідацыю ўсіх гандлёвых абмежаванняў ва ўзаемным гандлі, далучэнне да дагавора ўсіх краін СНД, а таксама Грузіі. На парадку дня пасяджэння - больш за 2 дзясяткі пытанняў.


Падчас перамоў двухбаковае эканамічнае партнёрства абмеркавалі прэм'еры Беларусі і Арменіі. Была разгледжана магчымасць паставак у Арменію беларускіх БелАЗаў і шын. Міхаіл Мясніковіч лічыць неабходным стварэнне ў гэтай краіне сэрвісных цэнтраў па абслугоўванні ўсёй беларускай тэхнікі. У сваю чаргу нашай краіне цікавы вопыт Арменіі ў сферы эксплуатацыі і гарантавання бяспекі атамнай электрастанцыі.