Беларусь упершыню можа наведаць Генеральны сакратар ААН

10 декабря 2015

Візіт у нашу краіну Пан Гі Муна прадугледжваецца ў наступным годзе. Пра гэта сёння заявіў пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця ААН у Беларусі Санака Самарасінха. Каардынатар сістэмы сусветнай арганізацыі ў нашай рэспубліцы таксама паведаміў, што ёсць запрашэнне Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі Пан Гі Муну наведаць краіну, але канкрэтныя даты візіту пакуль не вызначаныя. Па словах дыпламата, прыдатным часам для прыезду Генеральнага сакратара ААН можа стаць красавік, калі ў Мінску будзе праходзіць міжнародная канферэнцыя, прымеркаваная да 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС.