Беларусь - Венгрыя: перспектывы супрацоўніцтва

3 марта 2020
Беларусь з'яўляецца важным стратэгічным партнёрам Еўрапейскага саюза і з'яўляецца мостам у пытанні ўмацавання адносін паміж  ЕС і ЕАЭС. Гэта заявіў міністр замежных спраў і знешнеэканамічных сувязяў Венгрыі  Петэр Сіярта падчас сустрэчы з кіраўніком беларускага МЗС  Уладзімірам Макеем.

Петэр Сіярта, Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі: "Мы зацікаўлены ва ўмацаванні адносін паміж Еўрапейскім саюзам і Еўразійскім эканамічным саюзам, і тут Беларусь з'яўляецца своеасаблівым мостам, асабліва ў перыяд яе старшынства ў ЕАЭС. І Беларусь таксама з'яўляецца важным стратэгічным партнёрам Еўрапейскага саюза".

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Найбольш перспектыўныя  напрамкі  нашага супрацоўніцтва - гэта будаўніцтва, фармацэўтыка, атамная энергетыка, сельская гаспадарка, крэдытна-фінансавая і банкаўская сферы, турызм, інавацыі. Флагманскім праектам двухбаковых адносін з'яўляецца сумесная вытворчасць двухпавярховых электрацягнікоў "Штадлер", якія будуць курсіраваць на прыгарадных чыгуначных лініях Венгрыі".