Беларусь у 2018 годзе прагучала як новы цэнтр прыцягнення мірных ініцыятыў

30 декабря 2018

Калі ёсць, аб чым пагаварыць, зараз едуць менавіта ў Беларусь. Наша краіна ў 2018 годзе вельмі выразна і ясна прагучала як новы форум і новы цэнтр прыцягнення мірных ініцыятыў. На фоне сусветных глабальных супярэчнасцяў невялікая стабільная лакацыя апынулася запатрабаванай як ніколі. З аднаго боку, падкупляе геаграфія - цэнтр Еўропы як-ніяк, а з другога, і гэта намнога важней, прадказальнасць. Прычым, ва ўсім. Вось, як дорага зараз, здавалася б, самае простае: знак роўнасці паміж словам і справай.

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы, кантактная група, мінскі дыялог, сусветны касмічны кангрэс - тысячы ўдзельнікаў самых розных форумаў трымалі ў руках свой білет у Мінск. І ён заўсёды быў шчаслівым - вынікі, дасягнутыя на перагаворнай пляцоўцы, ужо называюць безумоўным поспехам беларускай дыпламатыі (відэа).