Беларусь пераканаўча абазначае сябе як донара бяспекі ў Еўропе

28 ноября 2017

Аб гэтым сёння заявіў Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Сёння ў Мінску адкрылася пасяджэнне Парламенцкай асамблеі Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. У форуме ўдзельнічае рэкордная колькасць спікераў - амаль 40 дэлегатаў з 12 краін. Галоўная тэма - лічбавыя тэхналогіі ва ўмовах забеспячэння геапалітычнай бяспекі.

Эрык Чарнавіц, намеснік Генеральнага сакратара Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы:

"Місія ЦЕІ ў тым, каб дапамагчы дзяржавам, якія не ўвахозяць у Еўрасаюз, на іх шляху ў ЕС. Яшчэ адна наша мэта - стаць мастом паміж макрарэгіёнамі, якія ўваходзяць у нашу арганізацыю".

Адзначым, Беларусь упершыню старшынствуе ў ЦЕІ сёлета. Пад слоганам "Прасоўванне сумяшчальнасці ў Вялікай Еўропе".