Беларусь сёння наведае Генеральны сакратар АДКБ

13 апреля 2015

Беларусь з рабочым візітам сёння наведае Генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа. Адбудзецца шэраг сустрэч на афіцыйным узроўні. На парадку - бягучая дзейнасць арганізацыі, а таксама рэалізацыя рашэнняў, прынятых у снежні. Візіт Генеральнага сакратара АДКБ пройдзе напярэдадні пасяджэння статутных органаў арганізацыі. Плануецца, што яно адбудзецца ў маі ў Таджыкістане, які сёлета старшынствуе ў АДКБ.