Беларусь са шкадаваннем успрыняла выхад ЗША з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці

2 августа 2019

Беларусь са шкадаваннем успрыняла выхад ЗША з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. Такую заяву зрабілі ў МЗС нашай краіны. Міжнародныя эксперты зараз выступаюць з заявамі, што свет  на парозе новай гонкі ўзбраенняў. Падставай для дзеянняў Вашынгтона  сталі нібыта сістэматычныя парушэнні ключавых палажэнняў з боку Масквы. Да таго Кітай ужо валодае істотным ваенным патэнцыялам  і пры гэтым  не прымае ўдзел у дагаворы. У расійскім МЗС  дзеянні ЗША назвалі сур'ёзнай памылкай. І прапанавалі ЗША і НАТА аб’явіць мараторый на размяшчэнне РСМД,  але без адказу. Генеральны сакратар ААН назваў сітуацыю "стратай перашкоды перад ядзернай вайной". А вось у НАТА наадварот  падтрымалі рашэнне Вашынгтона. Сёння стала вядома, што Пентагон рыхтуецца выпрабаваць новую крылатую ракету, раней забароненую дагаворам. У Маскве ўжо заявілі пра гатоўнасць да дзеянняў у адказ  і размяшчэння сваіх ракет бліжэй да меж ЗША.