Беларусь з рабочым візітам наведае гендырэктар МЗС Вялікабрытаніі

2 декабря 2015

Сёння Беларусь з рабочым візітам наведае гендырэктар Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі па палітычных пытаннях Сайман Гас. Плануецца, што брытанскага дыпламата прыме кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей. Акрамя таго, адбудуцца кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін, а таксама сустрэчы ў шэрагу дзяржаўных органаў.