Беларусь - Расія: рэгіянальнае партнёрства
21 сентября 2020
Для Беларусі важны курс і на працяг цеснага партнёрства з расійскімі рэгіёнамі. Пра гэта сёння заявіў беларускі прэм'ер на сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю. Дэлегацыя Прымор'я на чале з Алегам Кажамякам прыбыла ў нашу краіну напярэдадні. Прымор'е - надзейны імпарцёр беларускай тэхнікі практычна ва ўсіх сегментах рынку. На Далёкім Усходзе добра ведаюць і нашу харчовую лінейку. Мы разлічваем, што гэтыя сувязі будуць умацоўвацца новымі праектамі. Як адзначыў беларускі прэм'ер, гэты візіт краіна расцэньвае як сяброўскі і вельмі важны і гатовая аператыўна разгледзець любыя прапановы супрацоўніцтва з расійскага боку.













