Беларусь, Расія і Казахстан гатовыя да ўступлення новых членаў у Мытны саюз

5 марта 2013
Паводле яго слоў, ужо даволі даўно на сумесных пасяджэннях тройкі прысутнічаюць калегі з Кыргызстана, Таджыкістана і Украіны, з'яўленне новых членаў у Мытным саюзе не павінна выклікаць збояў у працы. Сёння ж у Маскве зазіралі і ў больш аддаленную будучыню. У рамках міжнароднай канферэнцыі эксперты абмяркоўвалі далейшыя перспектывы інтэграцыі ў Еўразіі. Усе падрабязнасці ў нашага маскоўскага карэспандэнта Максіма Кароткіна.
У паняцці Еўразія палітыка-эканамічны акцэнт зараз прынята рабіць на другой частцы назвы кантынента. Відавочна, што цэнтры - палітычныя, эканамічныя, прамысловыя - маюць трывалую тэндэнцыю руху з Еўропы ў Азію. Таму паняцце еўразійскай інтэграцыі ўсё часцей прадугледжвае ўвагу Усходу. Нядзіўна, што эксперты постсавецкай прасторы таксама бачаць перспектыву развіцця за Уралам.
Перспектыва інтэграцыі на Еўразійскім кантыненце відавочна не будзе замыкацца выключна ў рамках мытнай тройкі. Адзін з галоўных трэндаў абмеркавання інтэграцыйнай тэматыкі - уцягванне ў яго партнёраў па ЕўрАзЭС і СНД.
Вось і першымі краінамі, якія прэтэндуюць на ўступленне ў Мытны саюз, сталі Кыргызстан і Таджыкістан. У кулуарах гавораць пра неабходнасць толькі адпаведнага палітычнага рашэння. А мытныя службы ўжо гатовыя супрацоўнічаць у новым фармаце.
Украінская цікавасць да Мытнага саюза - фраза, якая прэтэндуе хоць і не на невялікую, але сенсацыю. Напярэдадні, падчас сустрэчы з Пуціным, у Януковіча хітрасцю дабіліся некалькі агульных фраз на тэму постсавецкай інтэграцыі. Так стала зразумела, што перамовы кіраўнікі Расіі і Украіны вялі не толькі пра газ. Цалкам імаверна, што ўчора сам-насам Пуцін зноў растлумачваў калегу стратэгію развіцця Мытнага саюза.
Мабыць, прыкладна тыя ж кірункі сёння называў саветнік расійскага прэзідэнта Сяргей Глазьеў: уніфікацыя заканадаўства, транспартная інфраструктура, агульная валютная прастора.
Зараз тры краіны інтэгруюцца з аглядкай. Наступствы кожнага кроку павінны быць пралічаныя. Адсюль і даклад Глазьева тычыўся як перспектыў, так і праблем. Іншая справа, што стратэгічна сітуацыя вызначаная. Два дзясяткі гадоў постсавецкія краіны ўмацоўвалі незалежнасць. Прыйшоў час дапоўніць яе чымсьці не менш важкім, чым развіццё ва ўласных межах.