Беларусь рашуча асуджае ўдары, нанесеныя па тэрыторыі Сірыі

14 апреля 2018

Аб гэтым гаворыцца ў заяве МЗС нашай краіны. Беларусь заклікае ўсе залучаныя бакі неадкладна спыніць прымяненне ваеннай сілы і шукаць шляхі ўрэгулявання канфліктаў мірнымі сродкамі за сталом перамоў.

"Прымяненне забароненых відаў зброі масавага паражэння не павінна заставацца без наступстваў. Аднак крокі ў адказ павінны грунтавацца на адназначных і правераных фактах і прадпрымацца ў строгай адпаведнасці з нормамі міжнароднага права. Ні адзін з гэтых крытэрыяў не быў выкананы тымі, хто сёння нанёс удар па Сірыі", - гаворыцца ў заяве МЗС.

"Лічым, што ўсім членам Савета Бяспекі ААН варта прыкласці максімальныя намаганні для выканання ўскладзенай на іх міжнароднай супольнасцю задачы па аднаўленні і падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі", - адзначылі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.