Беларусь разглядае Сербію як перспектыўнага партнёра ў Еўропе

16 июля 2014

Беларусь разглядае Сербію як перспектыўнага партнёра ў Еўропе і зацікаўленая ў нарошчванні ўзаемавыгадных адносін. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з паслом Сербіі ў Беларусі. Велька Кавачавіч на дыпламатычнай пасадзе нядаўна - з мая гэтага года. Аднак ужо ўшчыльную садзейнічае актывізацыі кантактаў у эканоміцы і міжпарламенцкім дыялогу. Нагадаем, па выніках мінулага года тавараабарот Беларусі і Сербіі склаў каля 200 мільёнаў долараў. Але падчас чэрвеньскага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Белград лідары абедзвюх краін дамовіліся аб павелічэнні гэтай лічбы да паўмільярда. У пацверджанне таму палітыкі змацавалі подпісы пад канкрэтнымі дамоўленасцямі.