Сёння кіраўнік МЗС нашай краіны сустрэўся з міністрам замежных спраў Паўночнай Карэі Лі Су Ёнам. Уладзімір Макей звярнуў увагу на тое, што Беларусь адкрыта ўзаемадзейнічае з КНДР, краіны маюць агульныя мэты - развіццё стабільнай і незалежнай эканомікі, павышэнне ўзроўню дабрабыту народаў. У сваю чаргу Лі Су Ён нагадаў, што КНДР была адной з першых краін, якая ўстанавіла з Беларуссю дыпламатычныя адносіны пасля набыцця нашай рэспублікай незалежнасці. Падчас сустрэч боку таксама заявілі "аб гатоўнасці яшчэ больш умацоўваць салідарнасць у міжнародных арганізацыях".
Сёння мелі месца і памятныя мерапрыемствы. Госці з КНДР усклалі кветкі да манумента на плошчы Перамогі і ўшанавалі памяць герояў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. У праграме візіту паўночнакарэйскай дэлегацыі таксама наведванне беларускіх заводаў і культурна-гістарычных аб'ектаў Мінска і вобласці.













