Беларусь пашырыць сваю прысутнасць у Ліване ў рамках выканання міратворчай місіі

22 февраля 2018

І сёння стала вядома, што Беларусь пашырыць сваю прысутнасць у Ліване ў рамках выканання міратворчай місіі па рашэнні італьянскага боку. Такую заяву зрабіў першы намеснік міністра абароны Алег Белаконеў на сустрэчы з ваеннымі аташэ. Нагадаю, зараз у гэтай блізкаўсходняй краіне працуюць пяць беларускіх спецыялістаў: гэта адзін штабны афіцэр і чатыры медыкі. Тым часам па рашэнні Кіраўніка дзяржавы Беларусь абсалютна гатовая прымаць удзел у міратворчых місіях пад эгідай ААН. Профільных спецыялістаў рыхтуе легендарная Віцебская паветрана-дэсантная брыгада - менавіта на яе базе напрацоўвае ўнікальныя навыкі наша міратворчая брыгада. Аб унікальным падраздзяленні - вялікі рэпартаж "Галоўнага эфіру" ў гэтую нядзелю.