Беларусь разлічвае выйсці на новы ўзровень узаемадзеяння з ШАС

8 июня 2015

Беларусь разлічвае выйсці на новы ўзровень узаемадзеяння з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва і стаць для яе заходнім калідорам. Пра гэта сёння ў Маскве заявіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей, адказваючы на пытанне наконт чаканняў ад будучага ўдзелу ў саміце ШАС і БРІКС ва Уфе. Гэтыя памкненні Беларусі падтрымлівае і Расійская Федэрацыя, паведаміў кіраўнік МЗС Расіі. Абодва міністры палічылі верагодным наданне статусу назіральніка пры ААН Еўразійскаму эканамічнаму саюзу.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі правялі сёння традыцыйную сустрэчу, на якой быў абмеркаваны ўвесь спектр узаемаадносін дзвюх краін. Таксама міністры разгледзелі выкананне праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі.