Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Для Беларусі адным з адчувальных вынікаў "Усходняга партнёрства" за апошняе дзесяцігоддзе з'яўляецца падпісанне пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, якія ўступяць у сілу з 1 ліпеня. Зараз мы разлічваем на прадукцыйныя перамовы з ЕС па мытным пагадненні і пачатак перамоў па рамачным пагадненні Беларусь - ЕС у якасці наступных лагічных крокаў".
"Усходняе партнёрства": удзел Беларусі
Уладзімір Макей заклікаў падтрымаць прапанову Беларусі аб стварэнні ў Мінску рэгіянальнай IT-школы "Усходняга партнёрства". І пацвердзіў прыхільнасць беларускага боку бачанню ініцыятывы як неканфрантацыйнага праекта, накіраванага на стварэнне зоны міру, стабільнасці і росквіту ў рэгіёне.













