Беларусь працягвае падводзіць вынікі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў

24 марта 2014

Згодна з апошняй інфармацыяй Цэнтрвыбаркама, у Беларусі абрана 18 тысяч 809 дэпутатаў мясцовых Саветаў. Яўка склала 77,3 працэнта. Як заявілі ў МУС, выбары прайшлі спакойна. Ніякіх парушэнняў назіральнікі не адзначылі. 27-е скліканне, паводле першых ацэнак экспертаў, атрымалася цікавым, у тым ліку і з пункту погляду вопыту саміх дэпутатаў. У многіх з іх за плячамі кар'ера кіраўнікоў і бізнесменаў.


Работа ў выбарчых камісіях з падлікам галасоў не завяршылася. Сёння і заўтра тут будуць прымаць пратаколы па выбарах. За найбліжэйшыя дні зацвердзяць апошнія вынікі, затым пройдзе рэгістрацыя новых дэпутатаў.