Беларусь заклікае палітычныя сілы Украіны спыніць кровапраліцце

3 мая 2014

Беларусь заклікае палітычныя сілы Украіны неадкладна спыніць кровапраліцце і пачаць рабіць рэальныя крокі да наладжвання агульнанацыянальнага дыялогу. Усе бакі канфлікту павінны ў поўнай меры ўсвядоміць сваю адказнасць за будучыню Украіны і, адкінуўшы амбіцыі, неадкладна сесці за стол перамоў. Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з падзеямі ва Украіне.