Беларусь заклікае Еўрапейскі саюз пачаць прамы дыялог з Еўразійскім эканамічным саюзам

7 октября 2019

Беларусь заклікае Еўрапейскі саюз  пачаць прамы дыялог  з Еўразійскім эканамічным саюзам  па шэрагу ключавых напрамкаў узаемнай цікавасці. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі на форуме  "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю  прорвы". На думку Уладзімір Макея, ужо даўно пара вывесці ўзровень гэтага дыялогу  за рамкі тэхнічных кантактаў паміж Еўракамісіяй і Еўразійскай эканамічнай камісіяй. Усяго ж на  парадку  дня другога форуму "Мінскі дыялог", што  адкрыўся ў беларускай сталіцы,  самы шырокі спектр актуальных тэм і дыскусій   з удзелам каля  500 палітыкаў і экспертаў з дзясяткаў краін.

Уладзімір Макей,  Міністр замежных спраў Беларусі: "Наша задача заключаецца як мінімум у тым, каб пасадзіць канфліктуючыя бакі хаця б за адзін стол. Каб яны не размаўлялі, скажам, са сваіх сталіц з папрокамі ў адрас адзін аднаго, а каб селі за адзін стол перамоў і паспрабавалі прыйсці можа нават да нейкай здзелкі, якая дапаможа ва ўрэгуляванні канфлікту, што зараз існуе ў нашым рэгіёне".

Паала Таніні, саветнік  Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Італіі ў Беларусі: "Другі форум "Мінскага дыялогу"  выклікае вялікую цікавасць. Першы быў сапраўды паспяховым. І мы спадзяемся, што другі стане яшчэ больш паспяховым: па колькасці ўдзельнікаў, меркаванняў, рэальных вынікаў. Мінск сапраўды важная пляцоўка для канструктыўнага дыялогу ў Еўропе: паміж Усходам і Захадам, а таксама Поўначчу і Поўднем. Беларусь - геаграфічны цэнтр Еўропы, і ваша ініцыятыва мае сапраўды міжнароднае значэнне". 

Частка сесій форуму "Мінскі дыялог" будзе прысвечана гонцы ўзбраенняў і стратэгічнай стабільнасці. Важным пытаннем абмеркавання стане інфармацыйная бяспека.