Беларусь заклікала Еўрасаюз адмяніць абмежавальныя меры, якія застаюцца

22 мая 2018

Гэта сёння заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей на сустрэчы з пасламі краін ЕС па справах "Усходняга партнёрства". Міністр падкрэсліў, што пазітыўнае супрацоўніцтва за апошнія гады прынесла значна больш станоўчых вынікаў, чым папярэднія два дзесяцігоддзі санкцый. Кіраўнік МЗС Беларусі таксама вітаў намеры ЕС пашыраць адносіны з Мінскам, паставіўшы іх на структураваную аснову. Уладзімір Макей напрыканцы мая наведае Брусель з рабочым візітам.