Беларусь заклікае ЕС да хутчэйшага пераводу двухбаковага ўзаемадзеяння ў нармальнае канструктыўнае ручво. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Беларусі на Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі. Падчас рабочага візіту ў ФРГ Уладзімір Макей не толькі прыняў удзел у форуме, але і правёў шэраг двухбаковых сустрэч, у прыватнасці, з намеснікам старшыні Еўракамісіі, міністрамі замежных спраў Германіі, Італіі, Егіпта, Кеніі, Афганістана і кіраўніком абароны Пакістана. Уладзімір Макей у размовах давёў падыходы беларускага боку па далейшым развіцці дыялогу з Бруселем і прапановы нашай краіны па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне.














