Беларусь вітае намаганні кіраўніцтва Рэспублікі Карэя і КНДР, накіраваныя на ўмацаванне міру і стабільнасці ў рэгіёне

27 апреля 2018

Беларусь вітае правядзенне міжкарэйскага саміту і намаганні кіраўніцтва Рэспублікі Карэя і КНДР, накіраваныя на ўмацаванне міру і стабільнасці ў рэгіёне. З такой заявай выступіла Міністэрства замежных спраў Беларусі. Там адзначылі, што сённяшняя сустрэча стане асновай для далейшага развіцця дыялогу па пытаннях міру і бяспекі на Карэйскім паўвостраве, а мірныя ініцыятывы па дэнуклеарызацыі, якія абмяркоўваюцца, будуць падтрыманыя ўсімі залучанымі бакамі і сусветнай супольнасцю".