Беларусь вітае дамоўленасці прэзідэнтаў Паўднёвай і Паўночнай Карэй

20 сентября 2018

Беларусь вітае дамоўленасці, дасягнутыя прэзідэнтамі Паўднёвай і Паўночнай Карэй падчас саміту ў Пхеньяне. Аб гэтым гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.

У Мінску спадзяюцца, што вынікі перамоў паслужаць добрай асновай для далейшага пашырэння кантактаў і ўзаемадзеяння паміж усімі зацікаўленымі бакамі.