Беларусь прыняла меры ў адказ на санкцыі з боку Літвы, Латвіі і Эстоніі. Як растлумачылі ў МЗС нашай краіны, у санкцыйныя спісы па гэтых трох прыбалтыйскіх краінах унесена прыкладна па 100 чыноўнікаў ад кожнай дзяржавы. Ім зараз забаронены ўезд у Беларусь.
Анатоль Глаз, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Пашырылі санкцыйныя спісы. Што ж, з сённяшняга дня, як і абяцалі, мы таксама ўводзім у дзеянне сіметрычныя абмежавальныя меры ў адказ па кожнай з гэтых краін. Мы гаварылі, што гэта сыходная спіраль, запушчаная з падачы асобных літоўскіх кіраўнікоў. Будзем адказваць і далей, але ніколі не будзем ініцыяваць такія крокі".
Беларусь прыняла меры ў адказ на санкцыі Літвы, Латвіі і Эстоніі
29 сентября 2020













