Беларусь прымае дэлегацыі краін Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы

28 ноября 2017

Пасяджэнне Парламенцкай асамблеі пачнецца ў Мінску ў найбліжэйшыя гадзіны. Сёлета наша краіна ўпершыню стала старшынёй гэтага форуму, які праходзіць пад дэвізам "Сумяшчальнасць у вялікай Еўропе". А асноўная тэма сустрэчы - "Лічбавыя тэхналогіі ва ўмовах захавання геапалітычнай бяспекі".

Вольфганг Герстл, кіраўнік парламенцкай дэлегацыі Аўстрыі: "Мы вельмі рады знаходзіцца зараз у Беларусі і рады, што Беларусь выказвае ініцыятыву для развіцця супрацоўніцтва паміж рознымі краінамі. Сучасны свет - свет глабалізацыі, таму ўсе краіны ў той ці іншай меры сутыкаюцца з аднымі і тымі ж пытаннямі. З аднаго боку, лічбавыя тэхналогіі становяцца вельмі важным аспектам жыцця і даюць шмат магчымасцяў, з другога, могуць несці пагрозу. Таму мы павінны і працаваць на карысць развіцця лічбавых тэхналогій, і змагацца з кіберзлачыннасцю, распрацоўваць належную нарматыўна-прававую базу ў сферы лічбавых тэхнолагій".

Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва - гэта міждзяржаўны форум, створаны ў 1989 годзе. Сёння ў арганізацыю ўваходзяць 18 краін. Фактычна ЦЕІ сёння выконвае сувязную ролю паміж Еўрасаюзам і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.