Беларусь прыкладзе ўсе намаганні для далейшага развіцця еўразійскай інтэграцыі

31 января 2020
Беларусь прыкладзе ўсе намаганні для далейшага развіцця еўразійскай інтэграцыі. Аб гэтым заявіў сёння беларускі прэм'ер на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета. Ён праходзіць у Алматы. Беларусь з 1 студзеня старшынствуе ў органах ЕАЭС. Адзін з галоўных акцэнтаў у нашай далейшай працы - ліквідацыя бар'ераў і абмежаванняў на агульным рынку. Гэтага дапамогуць дасягнуць у тым ліку стварэнне адзінай лічбавай платформы тэхнічнага рэгулявання і пераход на электронныя формы дазваленчых дакументаў. Дарэчы, сёння раніцай Сяргей Румас прыняў удзел у пленарным пасяджэнні міжнароднага форуму аб лічбавай будучыні глабальнай эканомікі. Таксама сёння ў праграме - перамовы з расійскім калегам Міхаілам Мішусціным.