Актывізаваць супрацоўніцтва ў Вышаградскай групе прапаноўвае Беларусь Славакіі

3 июня 2019

Наконт гэтага сёння ішла размова на сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі са старшынёй Нацыянальнага савета Славакіі Андрэем Данкам. Вышаградская група ўключае чатыры дзяржавы: Польшчу, Чэхію, Венгрыю і Славакію. Мэта аб'яднання - развіццё супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Еўропе на ўсіх узроўнях і ва ўсіх магчымых фарматах, лабіраванне інтарэсаў гэтых краін у ЕС. Ажыццяўляецца падтрымка і ў іншых міжнародных структурах. Абмены візітамі парламенцкіх дэлегацый дзвюх краін праходзяць рэгулярна. У нацыянальных парламентах працуюць групы сяброўства. Чакаецца, што падчас візіту славацкай дэлегацыі бакі абмяркуюць шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.