Беларусь прапаноўвае па-новаму зірнуць на ролю СНД у адносінах паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі

30 мая 2014

Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія прымаюць удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД. На правах гаспадыні ў Садружнасці наша краіна другі год запар. Гэтым разам замест Украіны, якая адмовілася ад сваіх паўнамоцтваў. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: нягледзячы на тое, што Беларусь увайшла ў старшынства, што завецца, явачным парадкам, беларускі бок падыходзіць да выканання абавязкаў самым сур'ёзным чынам. На думку беларускага лідара, звонку на адрас аб'яднання сёння неапраўдана гучыць нямала цынічных каментарыяў.


І сёння ў вузкім фармаце Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Ішла размова аб інтэграцыі - падпісаным напярэдадні ў Астане Дагаворы аб ЕўрАзЭС. Як адзначыў беларускі лідар, некаторыя сумняваліся, што Беларусь, Расія і Казахстан змогуць пераадолець рознагалоссі і падпісаць дакумент. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў асаблівы ўклад Дзмітрыя Мядзведзева ў дасягненне дамоўленасцяў. Падрабязнасці сустрэч у нашых наступных выпусках.