Беларусь цалкам гатова да правядзення саюзнага Саўміна

26 сентября 2014
Пра гэта сёння заявіў Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. Пасяджэнне міністраў Беларусі і Расіі пройдзе ў Мінску 21 кастрычніка. У парадак дня будуць уключаны каля 30 пытанняў. Яны ахопліваюць усе сферы дзейнасці Саюзнай дзяржавы. У тым ліку будуць падводзіцца вынікі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Рыгор Рапота, Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы: Гэта такое важнае пытанне, як прыярытэтнае развіццё Саюзнай дзяржавы. Гэта падвядзенне вынікаў па некаторых ужо ажыццёўленых праграмах. Праект новай праграмы павінен быць зацверджаны па СКІФ-Нетры, па выкарыстанні высокатэхналагічнай інфармацыйнай тэхнікі для працы па вуглевадародных рэсурсах.

Дзяржсакратар не выключае магчымасці стварэння прадпрыемства па выпуску новых машын па перапрацоўцы лёну. Рыгор Рапота лічыць гэту сферу адной з самых перспектыўных у супрацоўніцтве дзвюх дзяржаў.