Паводле інфармацыі ЦВК, перамагае дзеючы Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Сёння папярэднія вынікі галасавання ў інфармацыйным цэнтры журналістам агучыла старшыня Цэнтрвыбаркама. Лідзія Ярмошына адзначыла, што даныя будуць падкарэкціраваныя звесткамі аб выбары грамадзян, што знаходзяцца за мяжой. Паводле ацэнак кіраўніка ЦВК, выніковыя лічбы зменяцца зусім нязначна.
Канчатковыя вынікі галасавання ЦВК агучыць 16 кастрычніка. У гэты ж дзень адбудзецца выніковае пасяджэнне Цэнтрвыбаркама.













